358

Міністэрства інфармацыі адказала на зварот 692 журналістаў: ня маем паўнамоцтваў даваць прававую ацэнку дзеяньням МУС

04.09.2020 Крыніца: svaboda.org

Міністэрства інфармацыі супраць гвалту ў дачыненьні да журналістаў, але прававую ацэнку праваахоўным органам даваць ня можа, гаворыцца ў адказе кіраўніка ведамства Ігара Луцкага на зварот 692 супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

 

Міністар інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі

Як нагадвае БелаПАН, яшчэ ў жніўні журналісты перадалі ў Мінінфарм зварот, у якім заклікалі кіраўніцтва прыняць тэрміновыя меры, каб праваахоўныя органы спынілі напады і затрыманьні прадстаўнікоў СМІ.

У адказе, які атрымалі заяўнікі, гаворыцца, што «ведамства падтрымлівае пазыцыю аб недапушчальнасьці ўжываньня гвалту ў дачыненьні да журналістаў, якія выконваюць свае прафэсійныя абавязкі».

Сьцьвярджаецца, што дасягнутая дамоўленасьць з Міністэрствам унутраных спраў дзеля апэратыўнага вырашэньня пытаньняў, якія ўзьнікаюць пры асвятленьні журналістамі масавых мерапрыемстваў.

Аднак, па словах Луцкага, міністэрства «ня мае паўнамоцтваў даваць прававую ацэнку дзеяньням прадстаўнікоў праваахоўных органаў».

1 верасьня ва падчас студэнцкай акцыі былі затрыманыя фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга, журналісты Тut.by Надзея Калініна і Аляксей Суднік, супрацоўнікі «Комсомольской правды» Сьвятаслаў Зоркі, Мікіта Недаверкаў і Марыя Эляшэвіч. На іх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні, яны атрымалі па трое сутак арышту.

Спробы прадстаўнікоў СМІ сустрэцца з кіраўніцтвам МУС, каб абмеркаваць затрыманьні, плёну ня мелі.

БАЖ протестует в связи с арестами и обвинительными постановлениями суда в отношении журналистов

«Это издевательство над правосудием». Шестерых журналистов осудили за их работу — имена свидетелей из ОМОН засекречены

Журналістку Ларысу Шчыракову сёння будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным маршы. Яе прэвентыўна затрымалі ўчора

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!