НЕ - ВАЙНЕ!
572

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-Press

29.12.2021 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў Сюжэт: Рэгуляванне Байнэту

Рэдакцыя атрымала копію адпаведнага загада за подпісам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.

У загадзе гаворыцца пра абмежаванне доступу да сайта intex-press.by, а прычынай блакіроўкі называюцца “парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена”.

У рэдакцыі Intex-Press пакуль не маюць звестак, на які перыяд часу будзе распаўсюджвацца гэтае абмежаванне. Сайт выдання ўжо недасяжны з Беларусі, і спецыялісты разбіраюцца з тэхнічнымі пытаннямі, каб вырашыць гэту праблему.

Пакуль па-ранейшаму можна заходзіць на сайт intex-press.by праз VPN альбо чытаць у сацыяльных сетках выдання.

“Мы працягваем працаваць для вас і спадзяёмся, што вы застанецеся з намі і падтрымаеце нас у гэты няпросты час”, — гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі Intex-Press.

Дарэчы, на 30 снежня выпадае дзень нараджэння баранавіцкага выдання, якое атрымала вядомасць далёка за межамі свайго горада і нават Беларусі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!