562

Мінінфармацыі заблакавала сайт "Медиазона. Беларусь"

02.12.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта "Медиазона. Беларусь". Пра гэта паведаміла рэдакцыя.

Пры спробе зайсці на сайт праз некаторых правайдэраў карыстальнікі бачаць надпіс "Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны». Рэакцыя сцвярджае, што некаторыя правайдэры пакуль дазваляюць зайсці на сайт.

Сайт "Медиазона. Беларусь" пачаў працаваць 1 ліпеня 2020 года. Гэта рэгіянальны праект расійскага інтэрнэт-СМІ "Медиазона", заснаванага ў верасні 2014 года ўдзельніцамі Pussy Riot Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай.

Канцэпцыя "Медиазоны" палягае ў асвятленні праваабарончай тэматыкі, судовых навінаў, працы пенітэнцыярнай сістэмы, пераследу грамадзянаў за іншадумства.

Сайт mediazona.by цяпер даступны праз VPN.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!