2100

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Нашай Ніве» — у той жа дзень, што і TUT.BY

21.03.2017 Крыніца: "Наша Ніва"

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне сайту «Нашай Нівы» (nn.by) за «парушэнне патрабаванняў артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Атрыманне двух і болей папярэджанняў на працягу года пагражае закрыццём выдання.

Ліст за подпісам міністра Ліліі Ананіч, які атрымала «Наша Ніва», датаваны 14 сакавіка. У адзін дзень з намі было выпісанае папярэджанне і парталу Tut.by, толькі што пошта даставіла наш ліст пазней. Фармулёўка такая ж — распаўсюд інфармацыі, «здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі».

У лісце з Міністэрства інфармацыі прыводзяцца восем выказванняў у каментарах да артыкулаў на сайце НН. Патлумачым, што яны ўтрымлівалі наступны змест:

  1. Рэзкія выказванні на адрас уладаў.

  2. Расклад меркаваных несанкцыянаваных акцый недармаедаў у рэгіёнах.

  3. Рэзкія ацэнкі фізічнага стану існуючай улады.

  4. Рэзкія выказванні на адрас выканаўцаў затрыманняў, у прыватнасці, затрымання Змітра Дашкевіча.

  5. Рэзкая крытыка ўстаноўленага помніка гарадавому ў цэнтры Мінска і падтрымка перформансу левых актывістаў супраць помніка гарадавому ў цэнтры Мінска.

Мининформ вынес предупреждение порталу TUT.BY

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!