1583

Мінінфармацыі распрацавала палажэнне аб ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах

05.09.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

4 верасня ў Міністэрстве інфармацыі адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета па развіцці прадпрымальніцтва, на якім абмяркоўваўся праект пастановы Савета Міністраў “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу”.

Пастанова распрацаваная ў працяг прынятых паправак у Закон “Аб СМІ”, якія мусяць уступіць у сілу 1 снежня бягучага года. Менавіта гэта пастанова і будзе вызначаць парадак таго, як інтэрнэт-сайты павінны ідэнтыфікаваць каментатараў на сваіх форумах.

Падчас пасяджэння быў абмеркаваны і праект пастановы Савета Міністраў “Аб пытаннях распаўсюду прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі і ўнясенні зменаў у некаторыя пастановы Савета Міністраў”.

На абмеркаванне праектаў пастаноў не запрасілі зацікаўленых суб’ектаў — прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў, TUT.BY і  Onliner. Хоць прадстаўнікі гэтых арганізацыі раней выказвалі жаданне і ўдзельнічалі ў абмеркаванні зменаў заканадаўства аб медыя ў Палаце прадстаўнікоў.

У склад Грамадска-кансультацыйнага савета пры Міністэрстве інфармацыі ўваходзяць Аляксандр Карлюкевіч, Павел Лёгкі, Вадзім Гігін, Уладзімір Рабаволаў і іншыя чыноўнікі Мінінфарма, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” і іншыя.

Як паведамляецца на сайце міністэрства, праекты пастаноў былі адзінагалосна ўхваленыя ўсімі прысутнымі на пасяджэнні.

У адказ на гэта ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” рыхтуе пісьмовы зварот у Міністэрства інфармацыі з просьбай прадаставіць для азнаямлення праекты згаданых пастаноў і ўключыць прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці ў склад рабочай групы па распрацоўцы гэтых дакументаў.

 

Мінінфарм абяцае адмяніць абавязковы 5-гадовы стаж для рэдактараў медыя

Замечания и предложения БАЖ по поводу поправок в закон о СМИ

Поправки в Закон о СМИ: регистрация интернет-изданий, идентификация комментаторов, блокировка соцсетей

Проблемы СМИ в Беларуси: что, где, куда

Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ занепакоены ўнясеннем змяненняў у беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!