402

Мінінфармацыі адзначыла БАЖ дыпломам "За актыўны ўдзел" у выставе "СМІ ў Беларусі"

04.05.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Міністэрства інфармацыі адзначыла ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" дыпломам  "За актыўны ўдзел" у XXIII выставе "СМІ ў Беларусі".

Рашэнне пра гэта было агучана падчас цырымоніі закрыцця выставы.

 

Сёлета ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" упершыню прымала ўдзел у штогадовай выставе "СМІ ў Беларусі". Нягледзячы на не самыя спрыяльныя ўмовы для працы, БАЖ зладзіў шэраг сустрэч з рэдактарамі і абмеркаванні актуальных для медыйнай супольнасці пытанняў.

Беларуская асацыяцыя журналістаў накіруе ў Міністэрства інфармацыі свае заўвагі і прапановы наконт арганізацыі профільнай выставы.