150 0

Мінінфармацыі абмежавала доступ да 151 інтэрнэт-рэсурса

06.12.2018 Крыніца: NN.by

Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 151 сайта, звязанага з продажам наркотыкаў.

«Міністэрства інфармацыі 6 снежня прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 151 інтэрнэт-рэсурсу за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінінфарма ў твітары.