503

Мінінфарм знайшоў экстрэмізм у двух артыкулах "Вечернего Могилёва"

03.06.2019 Крыніца: "Еўрарадыё" Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Міністэрства інфармацыі знайшло прыкметы экстрэмізму ў двух артыкулах газеты "Вечерний Могилёв". Цяпер выданню пагражае суд паводле адміністрацыйнага артыкула. Калі справа дойдзе да суда, гэта будзе першы ў Беларусі прэцэдэнт, калі за праявы экстрэмізму асудзяць дзяржаўнае выданне, адзначае праваабарончая ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць". 

60282305_354243762112230_1757699066487111680_n-1200x1600.jpg

Зварот у Мінінфарм накіраваў ЛГБТ-актывіст з Маладзечна Валянцін Цішко. Ён падаў спіс з 14 публікацыяў выдання, якія прасіў праверыць на наяўнасць незаконнай інфармацыі.

У адказе за подпісам намесніка міністра Паўла Лёгкага гаворыцца, што Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці / адсутнасці ў ёй праяваў экстрэмізму знайшла такія прыкметы ў дзвюх публікацыях. "Дадзенае экспертнае заключэнне накіравана ў праваахоўныя органы для вырашэння пытання аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці на падставе артыкула 17.11 КаАП Беларусі", — паведамляе чыноўнік.

Пытанні ў Мінінфарма ўзніклі да артыкулаў "СУДНЫЙ ДЕНЬ. ЛИРИЧНЫХ ЧУВСТВ НАТЯНУТЫЕ СТРУНЫ…" і "ВО ЧТО ВЫЛИВАЕТСЯ НЕТЕРПИМОСТЬ К ИЗВРАЩЕНЦАМ?". Па рашэнні суда яны могуць трапіць у Рэспубліканскі спіс забароненых экстрэмісцкіх матэрыялаў. 

Газета "Вечерний Могилёв" ужо неаднаразова трапляла ў скандалы ў сувязі са сваімі публікацыямі, скіраванымі супраць прадстаўнікоў ЛГБТ. 

Выкарыстана фота з сайта mogilev.online