819

Мінінфарм заблакаваў сайт Kyky.org

09.12.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Рэгуляванне Байнэту

Пры спробе зайсці на сайт выпадае стандартная застаўка з паведамленнем пра блакіроўку.

«Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

Рэдакцыя Kyky.org ў Тэлеграм-канале медыя піша наступнае: «Гэта ўсё ж адбылося — хоць і на некалькі месяцаў пазней, чым мы думалі. Kyky заблакаваны на тэрыторыі Беларусі па рашэнні Мінінфарма. Мы не сумуем, бо ведаем: вы разбіраецеся ў ВПНах і сучасных трафіках лепш, чым дзяржаўныя міністэрствы — у блакаваннях. Мы працягнем працаваць, хай гэта і "хлопотное дельце"!»

Сёння інфармацыю пра прычыны блакіроўкі атрымала і рэдакцыя "Медиазона. Беларусь".

Мининформ: «Медиазона» заблокирована за распространение экстремистских материалов ДОКУМЕНТ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!