232

Мінінфарм размясціў у інтэрнэце беларускія аўдыякнігі для школьнікаў і дарослых

15.01.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Міністэрства інфармацыі размясціла на сваім сайце аўдыякнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа».

У раздзеле «Беларуская класіка» можна знайсці творы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна і Івана Навуменкі.

Творы школьнай праграмы для вучняў з 5-га па 11-ы класы знаходзяцца ў раздзеле «Бібліятэка школьніка».

«Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.

Бясплатна можна спампаваць аўдыякнігі па спасылцы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!