497

Мінінфарм растлумачыў, за што заблакаваў Хартыю'97

25.01.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

Рашэнне пра абмежаванні доступу да Хартыі'97 Міністэрствам інфармацыі прынята на падставе падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 511 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», гаворыцца на сайце ведамства.

Гэты пункт закона датычыцца распаўсюду матэрыялаў, забароненых або абмежаваных да распаўсюджвання ў адпаведнасці з законам ці рашэннем суда.

У наступным абзацы ідзе спасылка на артыкул 38 закона «Аб СМІ».

Якія варыянты забароненай інфармацыі ён прадугледжвае? Прэтэнзіі міністэрства маглі ўзнікнуць да інфармацыі аб дзейнасці незарэгістраваных арганізацый, прапаганды наркотыкаў, эстрэмісцкай інфармацыі, парнаграфіі, ці інфармацыі, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.

«Міністэрства інфармацыі чарговы раз звяртае ўвагу ўсіх суб'ектаў інфармацыйнай сферы на неабходнасць няўхільнага выканання заканадаўства аб СМІ», падсумоўваецца ў прэс-рэлізе.