438

Мінінфарм правярае, ці можа грамадзянін Расіі Коц быць галоўным рэдактарам «Камсамольскай праўды ў Беларусі»

27.11.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

Ад пачатку лістапада «Камсамольскую праўду ў Беларусі» ўзначаліў адыёзны расійскі журналіст Аляксандр Коц. Гэта адбылося пасля моцнага ціску на рэдакцыю: пасадкі журналістаў, адмовы ў друку газеты. 

Коц падпісаны ў выходных звестках не як выканаўца абавязкаў рэдактара, а як паўнавартасны галоўны рэдактар.

Але паводле заканадаўства гэту пасаду можа займаць толькі ўладальнік беларускага пашпарта. Як Коцу ўдалося абысці правіла?

Некалькі дзясяткаў чалавек склалі калектыўны зварот у Міністэрства інфармацыі з просьбай правесці праверку.

«У вызначаны заканадаўствам тэрмін міністэрства праверыць адпаведнасць галоўнага рэдактара патрабаванням беларускага заканадаўства і абавязальніцтвам краіны па міжнародных дамовах», — гаворыцца ў адказе намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага.

«Наша Ніва» папрасіла Бузоўскага патлумачыць, як менавіта будуць правяраць Коца і ці папросяць прадэманстраваць пашпарт. Чыноўнік не стаў удакладняць і толькі запэўніў, што ўсе фармальнасці будуць вытрыманыя. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!