НЕ - ВАЙНЕ!
763

Мінінфарм: Падзаконныя акты да закона пра маркіроўку інфармацыйнай прадукцыі яшчэ не распрацаваныя

17.05.2016 Крыніца: УШ, "Наша Ніва"

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць дадатковыя меры па абароне дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю і развіццю. Закон Рэспублікі Беларусь ад 11 траўня 2016 года № 362-З апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У прыватнасці, закон уводзіць маркіроўку інфармацыйнай прадукцыі з указаннем узроставай катэгорыі: «0+» (што азначае без абмежаванняў), «6+» (для асоб, якія дасягнулі шасці гадоў), а таксама катэгорыі «12+», «16+» і «18+».

Пад дзеянне закона падпадуць як публікацыі ў СМІ, так і рэклама, і выдавецкая дзейнасць. Накіраваны закон на абарону дзяцей. Як паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі, распрацоўкай закона займалася Міністэрства адукацыі.

Але ж як будзе дзейнічаць новы закон? Трэба будзе маркіраваць кожны артыкул ці выносіць пазнаку ў назву выдання? Ці распаўсюджваецца ён на дзейнасць блогераў? Праўда, у Мініфармацыі падрабязнасці дзеяння новага закону пакуль паведаміць не могуць.

«Так, кантраляваць СМІ будзе Мінінфарм. Але падзаконныя акты яшчэ не распрацаваныя», — паведаміла «Нашай Ніве» Вікторыя Мялешка, начальніца ўпраўлення правой і кадравай работы Мінінфа.

Нагадаем, што закон уступае ў сілу 1 ліпеня 2017 года.

У Беларусі ўсю інфармацыйную прадукцыю зараз трэба будзе маркіраваць «0+», «6+», «12+», «16+» і «18+»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!