265

Мінінфарм не адмяняе кніжную выставу — і выдаткуе на яе 160 тысяч рублёў

06.01.2021 Крыніца: "Еўрарадыё"

На сайце дзяржзакупак з'явіўся лот Мінінфарма на арганізацыю і правядзенне XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. З гэтага вынікае, што, па-першае, нягледзячы на пандэмію каранавіруса, чыноўнікі не адмовіліся ад правядзення выставы. А па-другое, яны збіраюцца выдаткаваць на яе 160 тысяч рублёў з рэспубліканскага бюджэту.

— У першай дэкадзе лютага ў Беларусі штогод праходзіць найбуйнейшы міжнародны форум — Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яна традыцыйна збірае вялікую колькасць прадстаўнікоў далёкага і блізкага замежжа, грамадзян Беларусі, — заявіў у кастрычніку мінулага года намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

З дакументаў па тэндары мы даведваемся, што на выставу плануецца запрасіць 300 чалавек. У тэндар уваходзіць арганізацыя сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час", цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў "Мастацтва кнігі" і "Першацвет", арганізацыя і правядзенне пісьменніцкага стартапа (!), арганізацыя прыёму афіцыйных дэлегацый, вядзенне сацсетак (facebook, vk.com, instagram) і анлайн-вяшчанне на youtube-канале.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!