241

Мінінфарм: "КП у Беларусі" з'яўляецца беларускім выданнем

05.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Выданне "Камсамольская праўда" ў Беларусі" з'яўляецца беларускім выданнем, паведамляе Міністэрства інфармацыі. Заснавальнікам СМІ выступае рэзідэнт Рэспублікі Беларусь ЗАТ "БелКП-ПРЭС". Рэгістрацыя выдання пацвярджаецца пасведчаннем ад 05.06.2009 г. № 463.

Верагодна, гэта адказ на негатыўную рэакцыю расійскага Саюза журналістаў і Крамля з нагоды затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі, які напісаў артыкул пра пра загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ  Андрэя Зельцэра.

Журналіст Генадзь Мажэйка, быў затрыманы КДБ 1 кастрычніка паводле артыкулаў 130 ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці") і 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") КК. Яго перавялі ў следчы ізалятар.

Союз журналистов России требует немедленно освободить журналиста "КП в Беларуси" Геннадия Можейко ЗАЯВЛЕНИЕ

29 верасня сайт "Камсамольскай праўды" ў Беларусі" быў заблакаваны. Мінінфарм патлумачыў блакаванне тым, што на сайце была размешчаная публікацыя, у якой "утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!