202

Мінінфарм дадаў у экстрэмісцкі спіс "Контур гуся" і яшчэ 9 паблікаў "ВКонтакте"

04.05.2020 Крыніца: euroradio.fm Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Міністэрства інфармацыі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У яго, напрыклад, дадаліся 10 паблікаў сацыяльнай сеткі "Вконтакте". У іх ліку называюцца "А.С.А.В. Злая моладзь", "Адходы грамадства", "Белы фронт", "Гераічная моладзь", "СУПРАЦЬ СІСТЭМЫ AGAINST THE SISTEM", "Кроў Поўначы".

У гэты спіс нейкім чынам трапілі паблікі мемаў "Контур гуся" і "Мізантроп", а таксама супольнасць "World of History", прысвечаная пытанням гісторыі. 

Рашэнне па іх забароне прыняў 1 красавіка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. 17 красавіка яно набыло законную моц. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!