1449

Мінінфарм атрымаў долю ў "Радыё Бі Эй", "Рускім Радыё" і "Космас ТБ Медыя"

05.10.2016 Крыніца: TUT.BY‎

Міністэрства інфармацыі стала ўладальнікам долі ў дзвюх радыёстанцыях і адным СМІ Беларусі. Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў № 794 ад 30 верасня.

Урад даручыў перадаць у аператыўнае ўпраўленне Міністэрства інфармацыі долю ў статутным фондзе трох прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр».

Гэта беларуска-амерыканскае сумеснае прадпрыемства «Бі Эй Інтэрнэшнл» (доля Мінінфарма складзе 34 %, што адпавядае ўнёску ў статутны фонд у памеры 44,2 тыс. долараў); ТАА "Рэдакцыя радыёпраграмы «Рускае радыё» (34 % і 367,2 беларускі рублёў); ТАА «Космас ТБ Медыя» (29 % і 58 беларускіх рублёў).

Справа ў тым, што з 3 кастрычніка 2016 года "Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр» далучыўся да «Белтэлекама». Такім чынам «Белтэлекам» стаў манапалістам у трансляцыі эфірнага радыё і ТБ. Па прыблізных ацэнак кампаніі, паслугамі эфірнага тэлебачання ў Беларусі карыстаецца каля паўмільёна чалавек.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!