170

Мінгарсуд адновіць працэс над журналістам Генадзем Мажэйкам 27 лютага, днём пазней разгледзіць апеляцыю рэдактара Юрыя Гладчука

17.02.2023 Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь

Пра гэта паведамляе @pozirkonline.

Працэс над Генадзем Мажэйкам пачаўся 1 снежня 2022 года. За кратамі палітвязень з кастрычніка 2021 года, быў першапачаткова затрыманы па "справе Зельцара".

Апошняе пасяджэнне па справе, зыходзячы з раскладу Мінгарсуда, адбылося 19 снежня. Паводле інфармацыі @pozirkonline, суддзя Таццяна Фалькоўская прыпыніла працэс на час правядзення экспертызы.

Згодна з матэрыяламі справы, пасля падзей 2020 года Мажэйка нібыта апублікаваў у інтэрнэце "негатыўныя, непрыстойныя, недапушчальныя" каментары на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

У раскладзе таксама адзначана, што 28 лютага Мінгарсуд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд рэдактару спецпраектаў партала "Аўтабізнес" (abw.by), палітвязню Юрыю Гладчуку

Якое пакаранне ў першай інстанцыі прызначыў яму суд Фрунзенскага раёна Мінска, дагэтуль невядома.

Чытайце яшчэ:

Кацярына Пытлева: “Павіншавалі адзін аднаго з экстрэмісцкім статусам”

TikTok стаў самай папулярнай сацсеткай у беларусаў

Онлайн-расследование The Bell. Как проверять аудиофайлы

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!