НЕ - ВАЙНЕ!
629

Мінчука асудзілі за рэпост з «Радыё Свабода»

27.01.2022 Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

14 сутак арышту і канфіскацыя тэлефона. Мінчука асудзілі за рэпост з «Радыё Свабода»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня арыштавалі мінчука за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падставай для яго затрымання стаў рэпост 15 снежня ў сторыз на сваёй старонцы ў Instagram паста з «Радыё Свабоды» пра акцыю пратэста супраць прысудаў фігурантам «справы Ціханоўскага», паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Віну мужчына на судзе прызнаў і пагадзіўся, што ведаў пра прызнанне старонкі выдання экстрэмісцкай.

Суддзя Анастасія Ачалава прызнала мінчука вінаватым па арт. 19.11 КаАП і пастанавіла арыштаваць яго на 14 сутак, а таксама канфіскаваць яго тэлефон.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!