НЕ - ВАЙНЕ!
217

Мінаюць апошнія дні, калі яшчэ можна лёгка падтрымаць нашаніўцаў Скурко і Марціновіча

14.05.2022 Крыніца: Наша Ніва

20 мая ў палітзняволеных рэдактараў «Нашай Нівы» апеляцыя, пасля чаго яны перастануць атрымліваць грашовыя пераводы і бандэролі.

Сябры, мінаюць апошнія дні, калі яшчэ можна лёгка падтрымаць нашаніўцаў — Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча.

20 мая ў іх апеляцыя. Пасля яе (вынік прадказальны) перастануць прымаць бандэролі, перадачы і грашовыя пераводы.

Калі хочаце перадаць вітаннечка, не цягніце да апошняга дня — і грашовыя пераводы, і бандэролі ідуць некалькі дзён.

Бандэролі можна паслаць з любой пошты. Пасылаць можна толькі рэчы і прадукты, дазволеныя да перасылкі ў турмы.

Зрабіць паштовы перавод лёгка з пошты — запаўняем бланк, пазначаем у ім суму і адрас:

Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011

А можна перавесці грошы праз інтэрнэт-банкінг: выбіраем у банкінгу АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ \ ПРОИЗВОЛЬНЫЙ ПЛАТЕЖ. І далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА ці калоніі. У Турмы-4 гэта:

УНП: 790194835
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429017000260000000
для асабістых патрэб зняволенага Скурко Андрэй Генадзевіч
для асабістых патрэб зняволенага Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!