918

Міліцыя забрала журналіста Алега Грузьдзіловіча. Ён на Акрэсціна

10.11.2020 Крыніца: Радыё Свабода

Міліцыянты прыйшлі а 19.30 у кватэру журналіста Алега Грузьдзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Менску, на якіх ён быў.

«Міліцыянты сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць і адвезьлі яго ў Фрунзэнскага РУУС Менска, дзе яго нібыта чакае ўчастковы», — паведаміла жонка Алега Мар’яна.

Празь некалькі гадзін ёй патэлефанавалі з РУУС і паведамілі, што муж у ізалятары на Акрэсьціна.

Алег Грузьдзіловіч — вядомы беларускі журналіст, спэцыялізуецца ў праваабарончай тэматыцы, больш за 20 год адпрацаваў карэспандэнтам Радыё Свабода, меў акрэдытацыю МЗС да 29 жніўня 2020 году, калі ўсе замежныя карэспандэнты былі пазбаўленыя акрэдытацыі. Алег супрацоўнічаў зь незалежнымі беларускімі СМІ, аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро».

25 кастрычніка 2020 году Алег Грузьдзіловіч меў рэдакцыйнае заданьне для працы на акцыі пратэсту ад газэты «Народная воля».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!