1224

Міліцыя прыгразіла журналістам затрыманнем у Курапатах, дзе зараз зносяць крыжы ВІДЭА

04.04.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Супрацоўнікі міліцыя перашкаджаюць прадстаўнікам медыя асвятляць падзеі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе сёння раніцай будаўнікі знеслі крыжы, усталяваныя грамадскасцю вакол мемарыяла.

56679503_10218413574269018_4027350860198576128_n_1.jpg

У прыватнасці, намеснік начальніка Мінскага РУУС Сяргей Удодаў не дазволіў прадстаўнікам СМІ прысутнічаць на месцы прац, а яго падначаленыя праводзілі журналістаў за агароджу.

На заўвагу карэспандэнта Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага, што, паводле заканадаўства, ён мае права прысутнічаць на месцы грамадска значных падзей, Сяргей Удодаў прыгразіў затрыманнем за непадпарадкаванне міліцыі.

Падобны інцыдэнт адбыўся і з карэспандэнтам "Радыё Свабода" Алегам Груздзіловічам.

Журналістаў таксама хапалі за рукі і білі па камерах, каб перашкодзіць здымаць, — перадае з месца падзеяў журналіст "Еўрарадыё" Раман Пратасевіч.

Па стане на 12:45 падзеі ў Курапатах працягваюць асвятляць журналісты вядучых недзяржаўных медыя.

Анлайн-рэпартаж з Курапатаў "Радыё Свабода":