2160

Міліцыя: «Дабравольскі прабраўся ў службовае памяшканне і працягваў супрацьпраўныя дзеянні»

26.01.2016 Крыніца: АЯ, "Наша Ніва" Сюжэт: Затрыманні журналістаў

На сайце МУС з'явілася кароткае паведамленне датычна ўчорашняга збіцця журналіста Тут.бая і яшчэ двух хлопцаў у судзе Фрунзенскага раёну Мінска.

«25 студзеня 2015 году ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска ў ходзе разгляду крымінальнай справы двое непрацуючых жыхароў г.Маладзечна перашкаджалі правядзенню судовага паседжання.

Суддзёй было вынесена папярэджанне аб магчымасці выдалення з залы суда, на якое яны не адрэагавалі. Па ўказанні суддзі супрацоўнік міліцыі прапанаваў дадзеным грамадзянам пакінуць памяшканне суда.

На законныя патрабаванні супрацоўніка міліцыі пакінуць залу суда грамадзяне не адрэагавалі і аказалі непадпарадкаванне, у сувязі з чым да іх была прыменена фізічная сіла.

Таксама быў затрыманы грамадзянін П. Дабравольскі, які пранік у службовае памяшканне, дзе знаходзіліся парушальнікі правапарадку, перашкаджаў законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, на заўвагі спыніць свае супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў.

У дачыненні да аднаго з затрыманых суддзёй суда Фрунзенскага раёна г.Мінска быў складзены адміністрацыйны пратакол па ст.24.1 (Непавага да суду) КаАП, супрацоўнікамі міліцыі - адміністрацыйны пратакол па ст.23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП. У дачыненні да двух іншых затрыманых - адміністрацыйныя пратаколы па ст.ст.17.1 (Дробнае хуліганства) і 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КоАП Рэспублікі Беларусь.

Справы аб адміністрацыйных правапарушэннях былі разгледжаныя ў паказаным судзе, апошнія падвергнуты адміністрацыйным спагнанням у выглядзе штрафу.

У адпаведнасці з Законам «Аб органах унутраных спраў» для спынення супрацьпраўных дзеянняў ўжывалася фізічная сіла. Па факце правамернасці яе ўжывання ў ГУУС Мінгарвыканкама прызначаная службовая праверка», — гаворыццы на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Журналіста TUT.BY збілі і аштрафавалі

Прэс-сакратарка Вярхоўнага суду: Ад сябе асабіста я прыношу прабачэньні

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!