249

Мілана Харытонава: Першую ноч у ізалятары спала на падлозе

14.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналістку Мілану Харытонаву вызвалілі з ізалятара. Яна правяла ў зняволенні 72 гадзіны.

Вызвалілі Мілану Харытонаву без пратакола, але з афіцыйным папярэджаннем.

Журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука затрымалі падчас маршу пратэсту ў Брэсце 11 кастрычніка. У РУУСе Мілане стала кепска, ёй выклікалі "хуткую",  аказалі дапамогу, але пакінулі ў ізалятары. Меркавалася, што на журналістку складуць пратакол паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі").

— Хуткая прыехала, мне сказалі, што ў мяне гіпертанічны крыз, пагрозы жыцця няма — і зрабілі ўкол. Потым адправілі ў ІЧУ. Там нас было восем чалавек у шасцімеснай камеры. Мы з дзяўчынай спалі першую ноч на падлозе на чымсьці, што можна назваць матрацам, — распавяла Мілана TUT.BY.

Агулам па краіне 11 кастрычніка было затрымана больш за 40 журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!