809

Меркісу — штраф 30 базавых за асвятленне "акцыі недармаедаў" у Рагачове

23.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў Яўгена Меркіса вінаватым ў парушэнні арт. 22.9 ч. 2 КаАП РБ — "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ". Пакаранне Меркісу — штраф 30 базавых велічынь (690 рублёў).

Яўген Меркіс вёў наўпроставы рэпартаж для тэлеканала “Белсат” падчас акцыі пратэсту ў Рагачове 12 сакавіка.

"Сваёй віны я не прызнаю, бо збіраў інфармацыю пра людзей у нядолі, выконваў свае прафесійныя абавязкі сумленна і шчыра", — гаворыць Яўген Меркіс.

14 сакавіка ў РУУСе Савецкага раёна Гомеля на Меркіса быў складзены пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Пратакол складала следчая К. С. Палякова.

Меркісу прадэманстравалі раздрукоўкі з інтэрнэту з яго выявамі, а таксама відэа з трансляцый тэлеканала “Белсат”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!