Каляндар

Мерапрыемствы на стэндзе БАЖ на выставе "СМІ ў Беларусі"

29.04.2019 287
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
02.05.2019 10:00 Мерапрыемствы на стэндзе БАЖ на выставе "СМІ ў Беларусі"
Адрас: 
НВЦ “БелЭкспа” (пр-т Пераможцаў, 14)

З 2 па 4 мая Беларуская асацыяцыя журналістаў упершыню возьме ўдзел у выставе “СМІ ў Беларусі”, якая будзе праходзіць у НВЦ “БелЭкспа” (пр-т Пераможцаў, 14). Уваход на выставу бясплатны.

Мы вырашылі зрабіць наш стэнд максімальна адкрытым для прадстаўнікоў розных медыя і даем магчымасць чытачам сустрэцца з рэдактарамі любімых выданняў, а калегам — прыняць удзел у дыскусіях.

Усе мерапрыемствы праходзяць у адкрытым фармаце, любы наведвальнік можа далучацца, задаваць пытанні і ўдзельнічаць! Запрашаем!

План мерапрыемстваў на стэндзе Беларускай асацыяцыі журналістаў на 2 мая:

13:00 Дыскусія "Інфармацыйная бяспека Беларусі ў медыясферы". Удзельнікі: Андрэй Бастунец — старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Андрэй Елісееў — дырэктар аналітычнага цэнтра EAST, Вадзім Мажэйка — аналітык BISS, Паўлюк Быкоўскі  — медыяэксперт і іншыя.

14:00 Сустрэча з Аляксандрам Старыкевічам, галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты "Салідарнасць".

15:00 Сустрэча з Андрэем Дынько, галоўным рэдактарам часопіса "Наша Гісторыя".

16:00 Квіз ад Паўла Свярдлова, галоўнага рэдактара "Еўрапейскага радыё для Беларусі".

 

Кантакты:
+375291267098
e-mail: press@baj.by
Web: Baj.by
FB: @bajbelarus
Tw: @baj_by
T.me: @bajby