2045

Ментарская праграма “Перспектывы” для журналістаў (да 2 лістапада)

15.10.2015 Крыніца: Даслана арганізатарамі

 

Праграма развіцця “Перспектывы” прапаноўвае супрацоўніцтва для журналістаў з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Балтыкі і Каўказа. Праграма накіраваная на падтрымку маладых журналістаў для стварэння рэпартажаў на рэгіянальныя тэмы і ўсталявання больш цеснага супрацоўніцтва паміж журналістамі ў згаданых рэгіёнах.

Журналісты могуць падаваць заяўкі індывідуальна або як частка каманды, каб ствараць індывідуальныя або сумесныя рэпартажы. Заяўка павінна ўключаць добра сфармуляваную ідэю з праблематыкай наднацыянальнага характару.

У межах схемы будуць праведзеныя:

3 – 4 снежня, 2015 г. – двухдзённы практычны занятак у Маскве, дзе ўдзельнікі праграмы сустрэнуцца з прадстаўнікамі “Перспектываў”, складуць план працы.

5 снежня 2015 г. – 1 лютага 2016 г. – ментарская фаза, журналісты працуюць дыстанцыйна, пад кіраўніцтвам ментараў і больш вопытных журналістаў.

4 – 5 снежня 2016 г. – завяршальная фаза, прадстаўляецца вынік працы.

На падарожжы і расследаванні будзе вылучана фінансавая дапамога.

Працоўная мова – руская.

Журналісты, якія жадаюць падаць заяўку на ўдзел у праграме, павінныя быць прафесійнымі журналістамі з вопытам працы ад трох гадоў.

Заяўкі прымаюцца да 2 лістапада 2015 года па форме. Памер кожнага з дададзеных файлаў не павінен перавышаць 5МВ.

Праграма “Перспектывы” – гэта ініцыятыва “Thomson Reuters Foundation”, “Robert Bosch Stiftung” і “Fritt Ord Foundation”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!