357

Менчука асудзілі на паўтары гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка з ГУБАЗіК

05.02.2021 Крыніца: spring96.org Сюжэт: Дыфамацыя

У судзе Фрунзенскага раёна пятага лютага вынеслі прысуд тэхніку-праграмісту Аляксею Мачалаву, абвінавачанаму па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча. Суддзя Ала Бушава пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта столькі прасіў пракурор Папкоў.

Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by

Таксама суддзя пастанавіла канфіскаваць ноўтбук у даход дзяржавы. І патлумачыла, што не задаволіла хадайніцтва адваката аб спыненні крымінальнай справы, бо "злачынства нанесла шкоду не толькі Бедункевічу, але і сям'і".

Паводле абвінавачання, Аляксей Мачалаў у раённым чаце «Дамброўка-5» абразіў Міхаіла Бедункевіча, напісаўшы "на вул. Галубка жыве адна з галоўных м****й ГУБАЗа Бедункевіч", тым самым прынізіў гонар і годнасць, асабістыя і прафесійныя якасці Бедункевіча. 

На судзе Мачалаў сказаў, што цалкам прызнае віну і раскаяўся ў зробленым. Ён патлумачыў, што зрабіў гэта, бо ў той момант у яго было цяжкі эмацыйны стан, былі цяжкасці на вучобе. Ён убачыў інфармацыю пра Бедункевіча ў тэлеграм-канале "МотолькоПомоги" і вырашыў напісаць абразу ў чаце раёна.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!