НЕ - ВАЙНЕ!
2801

Медыявандроўка па ЗША (да 15 лютага)

14.12.2015 Крыніца: adukacyja.info

Сусветны інстытут прэсы (ЗША) прапануе стажыроўку для прафесійных журналістаў, якія жадаюць пазнаёміцца з працай амерыканскіх СМІ.

Стыпендыяты праграмы наведаюць Нью-Ёрк і Вашынгтон, будуць рыхтаваць рэпартажы сацыяльнай тэматыкі, удзельнічаць у брыфінгах. Запрашаюцца як штатныя журналісты, так і фрылансеры.

Мэта праграмы – пазнаёміць стыпендыятаў з працоўным асяроддзем амерыканскіх СМІ.

Тэрмін стажыроўкі – з сярэдзіны жніўня да сярэдзіны кастрычніка 2016 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мінімум 5 гадоў досведу ў сферы навінаў;
  • доброе валоданне пісьмовай і гутарковай ангельскай мовай;
  • лідарскі патэнцыял.

Падаць заўяку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 15 лютага 2016 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!