Каляндар

Майстэрня форум-тэатру 15-16 студзеня ў Мінску

11.01.2022 96
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
15.01.2022 12:00 Майстэрня форум-тэатру 15-16 студзеня ў Мінску

Добры дзень, паважаныя калегі і каляжанкі!

Майстэрня форум-тэатру 15-16 студзеня ў Мінску!
Аб'яўляем тэму майстэрні "Правы чалавека", каб самі ўдзельнікі выбралі над якой тэмай яны хочуць папрацаваць, якія праблемы трэба адказаць і прагаварыць.

На Майстэрні ва ўтульнай атмасферы мы будзем абмяркоўваць тое, што з намі адбываецца, і тое, як яно адбіваецца на адносінах да сябе, сяброў і сваякоў.

Для ўдзелу ў Майстэрні папярэдні тэатральны вопыт не патрабуецца. Рэзультатам Майстэрні стане форум-спектакль – гэта адкрытая пастаноўка, у якой могуць удзельнічаць гледачы_кі і дзе акцёры_кі могуць узаемадзейнічаць з залай.
 
Майстэрня будзе працаваць 15-16 студзеня з 12:00 да 19:00. Два дня ўдзелу патрэбныя для падрыхтоўкі пастаноўкі. На Майстэрні мы прытрымліваемся масачнага рэжыму і арганізоўваем харчаванне для ўдзельнікаў_ц.
16 студзеня а 17:00 пачнецца форум-спектакль.

Для ўдзелу абавязкова рэгістрація – форма