434

Майстар-класы і іншыя мерапрыемствы Месяца лічбавых навыкаў у Беларусі ПРАГРАМА

11.02.2021 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Кааліцыя па лічбавых навыках Беларусь аб'яўляе люты месяцам лічбавых навыкаў! Разам з партнёрамі мы правядзём публічныя анлайн- і афлайн-мерапрыемствы, якія дапамогуць удзельнікам і ўдзельніцам развіваць лічбавыя навыкі, крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць.

Частка мерапрыемстваў таксама будзе накіравана на адаптацыю да працы ў анлайн-фармаце маладых прафесіяналаў, людзей старэйшага ўзросту і прадстаўнікоў уразлівых груп, у тым ліку з рэгіёнаў.

У рамках праекта пройдзе прэзентацыя даследаванняў «Попыт і прапанова ў сферы анлайн-паслуг: запатрабаванні беларускага грамадства і магчымасці беларускіх НДА» (праведзенага ў ліпені 2020 года Цэнтрам EAST і Baltic Internet Policy Initiative) і «Веды і ўменні выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі і інструменты» (травень-жнівень 2020 года, Baltic Internet Policy Initiative).

А 20 лютага ў Мінску ў змешаным фармаце мы правядзём Канферэнцыю па лічбавых навыках, у фокусе якой — абмеркаванне пытанняў цыфравізацыі, медыяпісьменнасці і адукацыі.

 

Інтэрактыўныя лекцыі да Міжнароднага дня дзяўчын і жанчын у навуцы:

10 лютага | 18:30
Інтэрактыўная лекцыя «Што такое навуковая камунікацыя»

11 лютага | 19:00
Варкшоп па навыках прэзентацыі даследавання

12 лютага | 18:30
Інтэрактыўная лекцыя «Жанчыны ў беларускай навуцы»

13 лютага | 11:30
Варкшоп «Брэнд навукоўцы»

 

9 лютага | 19:00
Практычны майстар-клас «Эфектыўная digital-камунікацыя: е-mail для прафесійных зносін»

11 лютага | 19:00
Практычны майстар-клас «Эфектыўная digital-камунікацыя: сацыяльныя сеткі і месенджары»

15 лютага | 19:00
Кіберпанядзелак «Ці існуе ананімнасць у інтэрнэце»

22 лютага | 19:00
Кіберпанядзелак «Шыфраванне для пачаткоўцаў, або пра таемнае, якое застанецца таемным» 
 

24 лютага | 18:00
«Як запусціць свой падкаст: ад ідэі да айцюнса»

27 лютага | 11:00
Майстар-клас па сторытэлінгу для пачаткоўцаў «Як распавядаць гісторыі?» (Гродна)

* Кааліцыя па лічбавых навыках створана ў 2020 годзе Baltic Internet Policy Initiative і Association «New Group» у рамках Беларускай Нацыянальнай Платформы Форуму Грамадзянскага Усходняга Партнёрства.

Сачыце за навінамі і падрабязнасцямі пра мерапрыемствы на нашых старонках у сацсетках (Facebook, Instagram) і сайце.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!