805

Майстар-клас Віктара Малішэўскага ў Мінску

11.05.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

«Прэс-клуб Беларусь» запрашае журналістаў і блогераў на майстар-клас лаўрэата конкурса The BOBs (Best of Online Activism) у намінацыі «Лепшы блог на рускай мове» Віктара Малішэўскага.

Серада, 11 мая, 18:00. Адрас: г. Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601.

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая! Зарэгістравацца на падзею можна па гэтай спасылцы: http://goo.gl/forms/HxGLLi0a8G  

«Прэс-клуб» заклікае ўстрымацца ад рэгістрацыі, калі вы не ўпэўненыя ў сваіх планах, а таксама паведамляць арганізатарам, калі вы не зможаце прыйсці. Гэта трэба для таго, каб майстар-класы магла наведаць максімальная колькасць зацікаўленых. Для тых, хто прапускае майстар-класы без папярэдняй адмены рэгістрацыі, дзейнічае сістэма "жоўтых" і "чырвоных" картак.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!