428

Майстар-клас "Лайфхакi паспяховай супрацы СМІ і НДА", 1 верасня. Запрашаем!

22.08.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

1 верасня з 12.15 да 14.00 у зале "Віцебск" (Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Раў (IBB Мінск)) вядомая журналістка і медыятрэнерка, сябра ГА "БАЖ" Марына Загорская правядзе майстар-клас "Лайфхакi паспяховай супрацы СМІ і НДА".

Запрашаем журналістаў і актывістаў, уваход вольны!

Падчас майстар-класу вы зможаце даведацца, як напісаць ідэальны прэс-рэліз, як арганізаваць з медыя супольныя спецпраекты, як знайсці "сваіх" журналістаў і шмат іншага — карыснага ды цікавага.

Майстар-клас Марыны Загорскай адбудзецца ў межах Першага гарадскога сацыяльнага фестывалю IBB JubiläumsFest.

Важна: можна прыходзіць разам з дзецьмі. Падчас фестывалю будзе асобная дзіцячая праграма.

Дата: 1 верасня (нядзеля).

Месца: Мінск, пр. Газеты "Праўда", 11.

Час: 12:15 – 14:00.

Уваход: бясплатны на ўсе мерапрыемствы фестывалю.

Падзея ў Facebook

 

 #25ibbminsk #ibbminsk #IBBJubiläumsFest