НЕ - ВАЙНЕ!
620

Матольку давядзецца аплаціць скандальную экспертызу фота, калі прайграе суд

08.08.2016 Крыніца: Еўрарадыё

Журналіст Еўрарадыё Алесь Пілецкі ў жывым эфіры Еўрарадыё пагутарыў з Сяргеем Гудзіліным і Антонам Матолькам. Наколькі складана арганізаваць выставу сваіх здымкаў, ці часта ў беларускіх фотарэпарцёраў крадуць фота і наколькі рэальна дамагчыся праўды ў судзе?

5 самых цікавых цытат ад Антона Матолькі:

— Адзіным шанцам Белтэлерадыёкампаніі не прайграць у судзе было правесці менавіта такую экспертызу.

 — Наурад ці экспертыза любой падначаленай асобы моцна адрознівалася б ад той, якую мы атрымалі ў выніку.

— Спадзяюся, што наступнае пасяджэнне суда не будзе апошнім. Выдаткі за экспертызу давядзецца плаціць таму, хто прайграе справу.

— Увесь гэты канфлікт можна было закрыць адным званком з прабачэннямі. Але пасля адказу кіраўніка БТРК я вырашыў судзіцца.

— Людзі на Палессі куды менш пагаджаюцца фатаграфавацца, чым мінчукі.

 

5 самых цікавых цытат ад Сяргея Гудзіліна:

— Калі іншыя СМІ “пазычаюць” мае фоткі, спрабую здарова ставіцца да гэтага. Калі захоўваецца лагатып майго СМІ і капірайт, мяне гэта задавальняе, я не крыўджуся.

— Мая выстава — сукупнасць маіх прац у медыя, якая адлюстроўвае творчы этап і паказвае найлепшыя здымкі. Яна праходзіць у прасторы ЦЭХ, называецца “Кандэнсат”. Яна мае выгляд парніка і дэманструе розныя бакі беларускага грамадства.  

— Цяпер беларускае рэпартажнае фота набыло такую моц і развілася да таго, што яго можна выстаўляць у галерэйную прастору, прадаваць, як інтэр’ернае фота.

— Фотаздымак як жанр нікуды не знікне, ён проста стане нечым іншым, чым выява на газетнай паласе. Візуальная інфармацыя — больш складаная за тэкст.

— Цяпер геніяльныя здымкі могуць рабіць непрафесіяналы і пачаткоўцы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!