НЕ - ВАЙНЕ!
1218

Матч імя Юрася Бушлякова чацьвёрты раз прайшоў у Менску

10.07.2016 Крыніца: Радыё Свабода

Пісьменьнікі і журналісты хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць мовазнаўцы і журналіста Радыё Свабода Юрася Бушлякова, які праз цяжкую хваробу пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе.

«Ён вельмі любіў футбол, і ўсе ведалі ягонае захапленьне, быў вялікім фанатам і сам часта гуляў, у тым ліку на гэтым самым полі», — распавялі удзельнікі.

На здымку (зьлева направа): Серж Мінскевіч, Павел Касьцюкевіч, Ільля Бахарэвіч, Арсеній Бастунец, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Віталь Цыганкоў, Максім Клімковіч.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!