633

Мастак Аляксей Кузьміч правёў акцыю "Радзіма-BDSM" і прышпіліў да цела значок БРСМ

03.02.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Акцыя мастака Аляксея Кузьміча "Радзіма-BDSM" — гэта разважанне пра хібнасць любых ідэалагічных поглядаў у іх крайніх праявах, праз узвядзенне ідэі ў культ, дзе жыццю адведзена другасная роля.

Акцыя прымеркаваная да ўступлення ў сілу зменаў у законе "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму".

Падчас акцыі Аляксей Кузьміч спаліў сваю інсталяцыю "540", якую ён выстаўляў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў восенню 2019 года, потым завязаў вочы, спаліў сваю вопратку і прышпіліў да скуры значок БРСМ.

Акцыя мастака прымеркаваная да ўступлення ў сілу з 1 лютага 2020 года зменаў у законе Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму". Аляксей Кузьміч мяркуе, што пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам адбываецца прыгнёт грамадзянскіх свабод і магчымасцяў выказваць меркаванні, адрозныя ад афіцыйнай лініі, немагчымасць крытычнага выказвання, апраўданне любых рэпрэсій, забарона на стварэнне нацыянальных арганізацый і прыгнёт актыўнай грамадскай дзейнасці.

З улікам зменаў у законе Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" цяпер крымінальная адказнасць прадугледжаная за наўмысную публічную рэабілітацыю нацызму.

З 1 лютага 2020 года наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму будуць карацца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Тыя ж дзеянні, звязаныя з гвалтам ці здзейсненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, будуць карацца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Калі ж такія дзеянні здзейсненыя групай асоб або пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы, то пакаранне будзе яшчэ больш суровым: пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Олег Агеев: поправки в законы по борьбе с пропагандой нацизма и экстремизма повлияют на свободу высказывания

Змены ўнесеныя і ў КаАП: прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць за прапаганду, публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд, захоўванне i набыццё з мэтай распаўсюду сімволікі або атрыбутыкі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый, а таксама за захоўванне і набыццё з мэтай распаўсюду нацысцкай сімволікі. Адначасова ўведзеная адказнасць за такія правапарушэнні, учыненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання.

Мастак Аляксей Кузьміч 3 кастрычніка 2019 года зладзіў акцыю пратэсту супраць цэнзуры: ён прыйшоў голым на ўласную выставу, а геніталіі прыкрыў шыльдай Міністэрства культуры. Гэта быў пратэст супраць цэнзуры ў мастацтве. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (НЦСМ) арганізаваў выставу "Прысутнасць". Мастака Аляксея Кузьміча запрасілі прадставіць інсталяцыю «540» пра перавернуты свет постпраўды. Кузьміч пацікавіўся ў арганізатараў, ці будуць цэнзураваць працы. У адказ яго папрасілі не "выстаўляць эрэгіраваныя члены, бо выставу курыруе Міністэрства культуры". Па выніку інсталяцыю Кузьміча адцэнзуравалі.

Мастак Аляксей Кузьміч: Беларус пакутуе ад самацэнзуры больш, чым ад цэнзуры звонку

Фота: Марыя Папова

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!