442

Марыну Золатаву и Людмілу Чэкіну дадалі ў «тэрарыстычны спіс»

20.10.2022 Крыніца: Вясна

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Цяпер у ім палітзняволеныя супрацоўніцы TUT.ВY: галоўны рэдактар Марына Золатава і дырэктар Людміла Чэкіна.

Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай раней былі прад'яўленыя паводле арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў), то па інфармацыі КДБ жанчын абвінаваючваюць паводле арт. 130 КК (Распальванне варожасці) і арт. 361 КК (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

У спісе «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» акрамя іх з'явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек. Цяпер у ім 934 чалавекі, з іх — 189 беларусы.

Раней у спіс уключылі журналістак TUT.BY Вольгу Лойку і Алену Талкачову.

Чытайце яшчэ:

Час перазапускаў: новыя назвы, але вядомыя каманды. Як змянілася медыяполе Беларусі пасля 2020-га

18 гадоў таму забілі Вераніку Чаркасаву

Паведамляюць пра затрыманне фатографа Руслана Мазаніка

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!