1048

Марына Золатава: Нас прымушаюць не адпраўляць журналістаў працаваць падчас акцый пратэсту

30.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўнікоў буйных незалежных медыя. БАЖ падрыхтаваў супольную заяву ў Міністэрства інфармацыі ад прадстаўнікоў медыясупольнасці з нагоды прыпынення статусу СМІ партала TUT.BY.

Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава распавяла пра тое, як змены ў статусе інфармацыйнага партала паўплываюць на працу журналістаў.

Дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, кіраўнік групы маніторынгу БАЖ Алесь Анціпенка, старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец

У сваім выступе Андрэй Бастунец — кіраўнік журналісцкай арганізацыі, якая аб'ядноўвае больш за тысячу трыста прадстаўнікоў медыясупольнасці — адзначыў, што на працягу некалькіх месяцаў назіраецца масіўны наступ на медыя з боку дзяржавы, спробы абмежаваць доступ да прафесійнага прадукту СМІ.

—  Мы бачылі, што з траўня-чэрвеня пачалі адмаўляць у кароткатэрміновай акрэдытацыі тым журналістам, якія ехалі працаваць падчас выбараў. А потым тым, хто меў акрэдытацыю, стваралі перашкоды ў працы. Зразумела, што наступным крокам будуць перашкоды журналістам, якія працуюць у краіне.

Першыя тры дні пасля выбараў фактычна быў заблакаваны інтэрнэт, што нонсэнс для краіны, якая называе сябе IT-краінай. Потым знайшлі прычыны заблакаваць дзясяткі інфармацыйных парталаў.

Колькасць перашкодаў у дзейнасці журналістаў перавышае ўсе ранейшыя лічбы за папярэднія гады. Фактычна кожныя выходныя мы назіраем перашкоды ў працы мабільнага інтэрнэту, ёсць шмат перашкодаў для друкаваных выданняў.

І як лагічны вынік — навіна апошніх дзён пра прыпыненне дзейнасці ў статусе СМІ, зварот Мінінфарма ў суд з пазовам супраць найбольш папулярнага інфармацыйнага партала TUT.BY.

 

Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава:

— В отношении нас власти решили не ограничить доступ к ресурсу, а ограничить доступ журналистов к возможности получать информацию, фактически это же наблюдалось в ситуации с лишением аккредитации иностранных журналистов.

В начале 2019 года мы выбрали легальный статус работы в качестве сетевого СМИ, потому что это предполагало возможность работать на акциях протеста, получить доступ в госорганы.

Марина Золотова

Больше 18-ти лет мы работали не имея статуса СМИ, и это не слишком нам мешало, если абстрагироваться от условий работы в стране. Но мы понимаем, что в этом году во время и после избирательной кампании имеет значение в каких условиях ты работаешь на акциях протеста. Теперь наши журналисты могут восприниматься силовиками как участники протеста и, соответственно, — суды, сутки и так далее.

Мы не будем рисковать и отправлять "в поле" журналистов без статуса журналиста. Хотя мы знаем, что это не помогает: 1 сентября были задержаны Надя Калинина и Леша Судников. Над ними провели совершенно циничный суд, наказали их арестом на трое суток. И мы радовались, когда они вышли на свободу, хотя это было абсурдно и унизительно.

С начала сентября журналистов задерживали регулярно. Теперь для журналистов TUT.BY работа "в поле" будет более рискованной.

Марина Золотова сказала, что это решение будет обжаловано в суде.

"Иначе как зачисткой информационного поля я это назвать не могу. Нужно помнить, что доступ к информационному ресурсу может быть ограничен", — добавила Золотова.

 

Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар "Нашай Нівы"

Марціновіч згодны з меркаваннем Золатавай, што ідзе зачыстка інфармацыйнага поля краіны. Цяпер складана знайсці незалежнае СМІ, якое б не трапіла пад рэпрэсіі. Па рэдакцыі "Нашай Нівы" былі нанесеныя ўдары з трох бакоў.

Гэта блакіроўка сайта з 28 жніўня па рашэнні Рады бяспекі. Цяжкае раненне гумовай куляй журналісткі Наталлі Лубнеўскай.

"Хутка будзе два месяцы, як яна на бальнічным, яна не можа прыступіць паўнавартасна да працы. Мы можам атрымаць штраф за тое, што няправільна пра гэта падалі дакументы. Крымінальная справа не распачатая, але з палітычнай воляй асобу чалавека, які страляў, можна высветліць за пяць хвілін, — падкрэслівае Ягор Марціновіч. — Трэці момант — гэта пераслед мяне па абсалютна абсурднай крымінальнай справе за паклёп. Я адседзеў двое сутак у ізалятары ў Жодзіна, быў аштрафаваны. Гэтае рашэнне будзе абскарджанае, але ні ў каго няма сумневаў, што цяпер суды не могуць прымаць непалітычныя рашэнні".

Дмитрий Новожилов, директор БелаПАН

Сайт Naviny.by также был заблокирован 28 августа. Власти преследовали две цели: лишить читателей информации и ударить финансово по редакции. Можно сказать, что это им удалось.

"Что касается задержаний, наших журналистов также задерживали. На мой взгляд, нет никаких сомнений, что это целенаправленная политика войны, зачистки в отношении независимых медиа, чтобы их голос был не слышен для читателей", — сказал Дмитрий Новожилов.

— Полностью отсутствует государственное мышление и понимание к чему это может привести. Ведь читателей вытесняют в серый сегмент информации, где никто не несет ответственность за качество информации. Блокируя национальные медиа, власти освобождают место — и уже приходят медиа, которые не несут национальной идеи. Эта ситуация опасна".

Андрэй Бастунец, старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў":

— Кожны дзень нам дае ўсё больш падстаў для абмеркавання гэтых праблем. Учора Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў акурат абмяркоўвала, што выцясненне аўдыторыі ў Тэлеграм-каналы небяспечнае. Улады абмяжоўваюць менавіта правераную, якасную інфармацыю. Можна сказаць, што гэтыя захады супярэчаць канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. З дзяржаўных медыя звольнілася шмат супрацоўнікаў, а на іх месца прыйшлі работнікі Russia Today. Сёння ідзе пэўная сінхранізацыя інфармацыйнага парадку дня з расійскім. Гэта пагроза для нас.

Праўленне ГА “БАЖ” вырашыла звярнуцца ў Міністэрства інфармацыі з заклікам адмяніць рашэнне наконт найбуйнейшага СМІ краіны — партала TUT.BY.

Беларускае заканадаўства дапускае прыпыненне выпуску СМІ ці спыненне яго дзейнасці па пазове Мінінфармацыі. Але гэтыя магчымасці часткова кампенсаваліся тым, што міністэрства не злоўжывала сваімі паўнамоцтвамі ў апошнія гады.

Тым не менш, судом па пазове дзяржоргана ў сферы масавай інфармацыі ў 1997 годзе была зачыненая газета "Свабода", у 2001-м — газета "Пагоня", у 2006-м — "Згода". У 2011-м годзе Мінінфарм звярнуўся з пазовам аб закрыцці газет "Народная воля" і "Наша Ніва", але пасля жорсткай рэакцыі на гэта з боку беларускай і міжнароднай грамадскасці, міжнародных структур адклікаў гэты пазоў. Практычна ўсе звароты з пазовам аб спыненні дзейнасці СМІ былі так ці інакш звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі. Між тым, менавіта свабода палітычнай дыскусіі найбольш ахоўваецца міжнародным правам. І яна мусіць захоўвацца ў краіне.

Аўтары звароту нагадваюць пра персанальную адказнасць міністра Ігара Луцкага, які падпісвае дыскрымінуючыя рашэнні, і тых чыноўнікаў, якія выконваюць такія рашэнні.

Кіраўнікі  незалежных медыя адзначылі, што найлепшая дапамога рэдакцыям цяпер — гэта размяшчэнне ў іх рэкламных матэрыялаў, афармленне падпіскі. Гэта дазволіць СМІ выконваць сваю місію — інфармаваць аўдыторыю пра падзеі ў краіне.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!