963

Маркевіч і Мажэйка на "хіміі" / 2002-2003 гг.

24.03.2003 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

 

12 лістапада рашэннем Вышэйшага Гаспадарчага суда быў спынены выхад газеты «Пагоня» (Гродна) па зыску пракуратуры Гродзенскай вобласці «ў інтарэсах дзяржавы ў асобе Дзяржкамдруку». Нагодай для закрыцця сталі афіцыйныя папярэджанні на адрас рэдакцыі, вынесеныя ў лістападзе 2000 г. (за апублікаваны зварот ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Гродзенская ініцыятыва») і ў верасні 2001 г. (за серыю артыкулаў, прысвечаных будучым прэзідэнцкім выбарам, дзе пракуратура ўгледзела паклёп на прэзідэнта).

24 чэрвеня суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў галоўнага рэдактара газеты «Пагоня» Міколу Маркевіча і журналіста выдання Паўла Мажэйку на абмежаванне волі тэрмінам 2,5 і 2 гады адпаведна – за «паклёп на прэзідэнта». Абвiнаваўчы бок палiчыў, што ў публiкацыях зняважаныя гонар i годнасць А. Лукашэнкi, што ён абвiнавачваецца ў забойстве сваiх апанентаў, у генацыдзе беларускага народу, а таксама ў стварэннi злачыннай арганiзацыi. Амністыя скараціла тэрміны зняволення М. Маркевіча і П. Мажэйкі на год кожнаму.