Відэа

Малішэўскі: блогеры дапамагаюць «Советской Белоруссии»

19.05.2016 Крыніца: belsat.eu 1989

«Блогеры дапамагаюць «Советской Белоруссии» пісаць пра тое, што адбываецца. Таму што «Советская Белоруссия» ніколі не напіша пра тое, што міліцыянт у пераходзе збіў валацугу, «Советская Белоруссия» надрукуе апраўданне міліцыянта, які збіў валацугу», – тлумачыць блогер Віктар Малішэўскі ролю сваіх калегаў па пяру ў эфіры праграмы «Размова дня».

Аўтар блогу antijournalist.by лічыць, што беларускія журналісты не дапрацоўваюць, бо бяруцца за тэмы і не даводзяць іх да канца. Усе пісалі пра скандал са збіццём валацугі, але ніхто не пайшоў далей і не пацікавіўся, ці гэта адзінкавы выпадак і не згадаў пра глуханямога, які прасіў міласціны і з якім жорстка абышліся міліцыянты год таму.

«Роля блогера – кінуць костку, роля СМІ – верыфікаваць гэтую костку», – падкрэслівае Малішэўскі ролю журналіста. Падрабязней – у «Размове дня» са Святланаю Калінкінай.