НЕ - ВАЙНЕ!
1063

«Маладзечанская газета» прапанавала адцэнзураваць праграму кандыдата ў дэпутаты

29.10.2019 Крыніца: Elections2019.spring96.org

Галоўны рэдактар Маладзечанскай газеты Віталій Крупянькоў «прапанаваў» кандыдату ў дэпутаты па Маладзечанскай выбарчай акрузе №72 Валянціну Цішко прыбраць першы сказ праграмы Руху «За Свабоду», дзе гаворыцца пра адсутнасць дэмакратыі і свабодных выбараў у Беларусі.

Пра гэта піша сайт Руху “За Свабоду”.

Па словах Валянціна Цішко, ён не першы год знаёмы з галоўным рэдактарам выдання, таму, на ягоную думку, гэта звычайная перастрахоўка з боку Крупянькова. Да тэксту кандыдата рэдактар прэтэнзіяў не меў, заўвагі былі толькі да праграмы Руху. Таму, каб выбаршчыкі маглі азнаёміцца з астатнімі пунктамі праграмы Руху "За Свабоду", кандыдат пайшоў на кампраміс з выданнем, і прыняў праўкі.

Публікацыя праграмы Руху "За Свабоду" і кандыдата ў дэпутаты Валянціна Цішко ў Маладзечанскай газеце запланаваная на сераду 30 кастрычніка. Заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Маладзечанскi раённы выканаўчы камiтэт і Маладзечанскi раённы Савет дэпутатаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!