415

Маладзечанская філія БАЖ правяла выніковы сход

16.12.2019 Крыніца: Аксана Ярашонак для BAJ.BY

13 снежня Маладзечанская філія БАЖ на сходзе падвяла вынікі сваёй працы ў 2019 годзе.

Старшыня філіі Зоя Хруцкая распавяла пра актыўнасці філіі, што адбываліся цягам года. Гэта трэнінгі па медыяцыі і праве на атрыманне інфармацыі, сустрэчы, дзе абмяркоўвалі гендарныя стэрэатыпы.

Самым запатрабаваным па колькасці наведнікаў стаў двухдзённы трэнінг па краязнаўстве, на які прыехалі ўдзельнікі з Мінска, Вілейкі, Глыбокага, выступілі краязнаўцы і журналісты, якія пішуць на гістарычную і краязнаўчую тэматыку.

Сябры філіі перамагалі ў конкурсах ГА "БАЖ" “Вольнае слова” і “Ведай. Кажы. Вучы”, удзельнічалі ў курсах БАЖ “Аналітыка” і “Менеджар інфармацыі”, атрымалі дыпломы аб заканчэнні лідарскага курса БАЖ.

На этапе планавання дзейнасці філіі на 2020 год удзельнікі прапанавалі трэнінгі па спартыўнай журналістыцы, інтэрв’ю, відэаздымцы, прэс-тур у Полацк.

У філію прынялі новага сябра — журналістку “Рэгіянальнай газеты” Настассю Уткіну.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!