898

Маладыя спецыялісты і актывісты з Беларусі запрашаюцца да ўдзелу ў праграме CrossCulture 2017 (да 10 сакавіка)

02.03.2017 Крыніца: www.ifa.de

Інстытут міжнародных сувязей як партнёр Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі з 2015 года падтрымлівае супрацоўніцтва ў грамадска-палітычнай сферы і ўзмацненне сувязей паміж Германіяй і шасцю краінамі “Усходняга партнёрства”. Заяўкі прымаюцца да 10 сакавіка 2017 г.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/crossculture-eastern-partnership-and-russia-workshop-november-2015-c-wolfgang-borrs-e4.jpg

Для камунікацыі патрэбна валоданне англійскай мовай. Ад кандыдатаў чакаюць заяўкі, якія трэба даслаць праз анлайн-платформу, матывацыйнае эсэ і рэкамендацыйны ліст ад сваёй арганізацыі. Запрашаюць кандыдатаў узросту ад 23 да 45 гадоў, не-студэнтаў універсітэта. Крайні тэрмін падачы – 10 сакавіка 2017 года.

Вынікі адбору будуць абвешчаны да канца красавіка. Праграма прадугледжвае знаходжанне намінантаў у Германіі на стажыроўцы, мінімальны тэрмін ад 8 тыдняў і максімальны – да трох месяцаў. Праграма  пакрывае выдаткі на квіткі, пражыванне, страхоўку, гарадскі транспарт і  штомесячную стыпендыю. Больш інфармацыі па спасылцы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!