220

Магістратура па журналістыцы Erasmus Mundus. Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня 2022 года

13.12.2021

Магістратура ў галіне журналістыкі, медыя і глабалізацыі Erasmus Mundus прымае заякі ад скончыўшых бакалаўрыят студэнтаў з усяго свету. Адукацыйная праграма разлічана на два гады.

Першы год навучання пройдзе ва ўніверсітэце Орхуса ў Даніі. Другі – у адным з еўрапейскіх універсітэтаў-партнёраў у Амстэрдаме, Лондане ці Празе.

Акрамя таго, на працягу другога семестра першага года навучання, студэнты атрымаюць магчымасць вучыцца ў ВНУ за межамі Еўропы.

Mundus Journalism Consortium прапануе стыпендыі на суму да 49 000 эўра на аплату навучання, страхоўкі, транспартных выдаткаў і пражывання.

Для ўдзелу ў праграме неабходна добрае веданне ангельскай мовы.

Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня 2022 гады. Падрабязнасці і форма заяўкі тут.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!