760

Магілёўскую журналістку Аліну Скрэбунову затрымалі міліцыянты і склалі адразу тры пратаколы за працу без акрэдытацыі

30.10.2017 Крыніца: Паводле mspring.online Сюжэт: 22.9 КаАП

Сёння днём у цэнтры Магілёва міліцыянты затрымалі журналістку Аліну Скрэбунову. На яе склалі тры адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у стварэнні сюжэтаў для тэлеканала "Белсат".

Па словах дзяўчыны, маёр Яўген Слаўнікаў, які вядзе яе справу, многае перапісаў з матэрыялаў Кастрычніцкага РАУС.

— Ён мне сказаў, што міліцыя Кастрычніцкага раёна і суд ужо даказалі маю віну і што я з'яўляюся правапарушальніцай. Пры гэтым размаўляў Слаўнікаўпа-хамску, калі я папрасіла ў яго растлумачыць мае правы, ён проста даў мне паперку ​​з надрукаваным тэкстам і адмовіўся тлумачыць. Мне ставяць у віну ўдзел у стварэнні трох сюжэтаў для "Белсата", — распавяла Аліна Скрэбунова.

Падпісвайцеся на канал ГА "БАЖ" у "Тэлеграм".

Яна таксама распавяла падрабязнасці затрымання. Па яе словах, днём яна гуляла са сваім таварышам у цэнтры горада, а калі развіталася з ім, да яе адразу ж падышлі трое асобаў у цывільным:

— Было бачна, што адзін з іх — работнік спецслужбаў. Ён не адказваў ні на якія пытанні, адмовіўся прадстаўляцца. Пытаўся, які ў мяне род дзейнасці. Астатнія двое былі звычайнымі міліцыянтамі. Яны папрасілі пачакаць, пакуль прыедзе маёр Слаўнікаў, які быў на месцы ўжо праз пяць хвілін на грамадзянскай машыне.

Цяпер Аліна Скрэбунова чакае позвы ў суд.

Журналісты “Белсата” зноў пакараныя вялікімі штрафамі. Судзілі адразу чатырох!

Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП 2014–2017 гг.