2444

Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць пра прымусовую падпіску на дзяржаўныя выданні

26.11.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Распаўсюд СМІ

На магілёўскіх заводах працаўнікам настойліва раяць падпісацца на мясцовую дзяржаўную прэсу, паведамляе праваабарончы рэсурс mahilyowspring.org.

У якасці пацвярджэння сайт публікуe здымак бланка заявы супрацоўніка ААТ «Магілёўліфтмаш» у бухгалтэрыю прадпрыемства: заяўнік мае папрасіць вылічыць з яго лістападаўскага заробку 212 600 рублёў за падпіску на першае паўгоддзе 2016 г. на газету «Вестник Могилёва» (заснавальнік - Магілёўскі гарвыканкам).

Паводле праваабаронцаў, апытанне паказала, што такое адбываецца і на іншых прадпрыемствах: у прыватнасці, на магілёўскім аўтазаводзе імя Кірава, «Трансмаш», ды іншых. Акрамя «Вестника Могилёва», людзям прапануюць падпісацца на «Могилёвскую правду», «Днепровскую неделю» і «Магілёўскія ведамасці».

Нагадаем, што днямі да журналістаў “Еўрарадыё” трапіў дакумент, у якім адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска просіць кіраўнікоў арганізацый падпісацца на шэраг дзяржаўных выданняў і адсправаздачыцца па выніках. У прапанаваным спісе – “Советская Белоруссия”, “Минский курьер”, “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Звязда” и “Вечерний Минск”.

Падпіска «з мэтай забеспячэння праўдзівага інфармавання грамадзян» (копія дакумента)

Названы спіс 26 газет і часопісаў, якія атрымаюць падтрымку з бюджэту