232

Маці пяцёх дзяцей Іна Дабратвор пасля вялікіх штрафаў з'ехала ў Польшчу

20.04.2021 Крыніца: "Радыё Свабода"

Муж кажа, што жонка з'ехала часова ў спадзеве знайсці годную працу.

Іну Дабратвор судзілі адразу па трох пратаколах ч. 3 арт. 24.23 КаАП. Падставай сталі партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і выява «Пагоні» на вокнах уласнай кватэры.

Суддзя Заводскага раёна Мінска Алена Някрасава расцаніла гэта як несанкцыянаваны пікет і прысудзіла жанчыне штраф у памеры 200 базавых велічынь — 5800 рублёў.

Мінскі гарадскі суд 19 красавіка скараціў памер спагнання на 50 базавых (на 1450 рублёў). Інтарэсы жонкі прадстаўляў Ілля Дабратвор, бо жанчына пасьля судовага рашэння часова выехала ў Польшчу ў спадзяванні знайсці годную працу.

«Ад’езд быў пазапланавы. Тое цкаванне, якую ўчынілі сілавікі, вымусіла эвакуявацца… Паводле закона ў нас ёсць змякчальныя абставіны, аднак Заводскі суд прызначыў максімальнае пакаранне. Нават для беларускіх судоў гэта шмат», — сказаў Ілля Дабратвор «Беларускаму партызану».

Па яго словах, для шматдзетнай сям’і, у якой абодва бацькі працуюць журналістамі-фрылансерамі, 5800 рублёў — гэта астранамічная сума. Нават 150 базавых [4350] у «сацыяльнай дзяржаве» вельмі шмат. Штрафы адпавядаюць узроўню даходаў амерыканцаў, хоць Беларусь пакуль не штат ЗША, іранізуе Ілля Дабратвор.

Пасьля 9 жніўня 2020 году мужа і жонку Дабратвораў аштрафавалі больш як на 6 000 рублёў, а калі падсумаваць усе затрыманьні, у тым ліку на некалькі гадзін, выйдзе больш за два тыдні агульнага тэрміну.

Больше половины опрошенных белорусских журналистов думали об отъезде из страны после августа-2020

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!