НЕ - ВАЙНЕ!
356

Львоўскі журналіст Віктар Дудар загінуў на фронце

07.03.2022

Падчас баёў з расійскімі захопнікамі пад Мікалаевам загінуў журналіст з Львоўскай вобласці Віктар Дудар. Адразу ў першы дзень вайны, 24 лютага, Віктар накіраваўся ў ваенкамат, каб абараняць Украіну ў складзе Узброеных сіл.

Віктар Дудар больш за 10 гадоў працаваў штатным журналістам у газеце «Экспрэс», быў маім сябрам, — гаворыць журналіст газеты «Экспрэс» Багдан Куфрык. — У свой час я пераехаў у Львоў з Букавіны. Ён вёў ваенныя выпускі газеты «Экспрэс» і вёў журналісцкія расследаванні.

У 2014-2015 гадах Віктар Дудар пайшоў добраахвотнікам ваяваць на Данбасе. Пазней ён стаў рэзервістам і працаваў у газеце «Экспрэс», дзе да апошняга дня займаўся журналісцкімі расследаваннямі і асвятленнем ваенных тэмаў, паведамляе Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.

Па словах жонкі загінулага, журналісткі «Дивис.инфо» Аксаны Дудар, мужчына пайшоў на фронт у першы дзень поўнамаштабнага наступу Расіі. «Памятаю, як разбудзіла яго ў 5.30: «Уставай! Вайна пачалася!» Ён моцна абняў і сказаў, што ўсё будзе добра. Сабраў заплечнік, патэлефанаваў некалькім сябрам і паехаў у частку», — напісала Аксана Дудар у Facebook.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!