171

Лунінецкія бажаўцы ўшанавалі памяць сябра і калегі Віктара Філатава

02.09.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сябры Лунінецкай філіі ГА “БАЖ” наведалі магілу калегі Віктара Карповіча (Філатава), альбо проста Пятровіча, як па-свойску называлі яго.

Пяць гадоў таму, у першы дзень восені, журналіст і літаратар пакінуў гэты свет.

“Ён быў сціплым, нешматслоўным у дзелавых размовах, але мог апантана адстойваць уласны пункт гледжання на тое ці іншае пытанне. Але часцей ён быў маўклівым. І нават у гэтым маўчанні ад яго сыходзіла жыццёвая мудрасць, разважлівасць і павага да суразмоўцы”, — гаворыць сябра, літаратар і журналіст Мікалай Ільючык.

Акрамя супрацоўніцтва з газетай “Информ-прогулка” Віктар Філатаў узначальваў творчы клуб “Муза”.

Гэты цудоўны чалавек валодаў добрым густам і пачуццём гумару.
Эрудыт, якіх мала, і цудоўны суразмоўца, з якім ніколі не было сумна.

Як напамін — некалькі кароткіх вершаваных твораў ад Пятровіча:

* * *
Снова дикие оргии шумные,
Победителей торжество.
Где-то там побеждают умные,
А у нас, как всегда, — большинство.
* * *
Ах, наша памяркоўнасць,
Ты - шлях у небыццё.
Мы страцілі прытомнасць,
Мы зганьбілі жыццё