НЕ - ВАЙНЕ!
1291

Лунінецкія БАЖаўцы: ігнараваць палітычныя тэмы рэгіянальным СМІ нельга

01.08.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Такую выснову зрабілі удзельнікі прэс-клуба, якія адбыўся ў Лунінецкай філіі ГА “БАЖ”. На яго былі запрошаны калегі з Піншчыны і Століншчыны.

Тэма прэс-клуба “Асвятленне грамадска-палітычнага жыцця ў рэгіянальных СМІ” надзвычай актуальная у сувязі з сёлетняй выбарчай кампаніяй, гаворыць рэдактар сайта “Медиа-Полесье” Святлана Гарда.

– Інфармацыйная пляцоўка павінна надавацца кандыдатам на роўных умовах. Журналістам трэба аб’ектыўна ставіцца і да прэс-рэлізаў, якія дасылаюць палітычныя партыі і структуры, – гаворыць Святлана.

Пра асвятленне грамадскіх і палітычных тэм у лунінецкім штотыднёвіку “Информ-прогулка” на сустрэчы распавёў Вадзім Жылко. Дыскусія выйшла за рамкі выбарчай тэматыкі. На канкрэтных прыкладах удзельнікі прэс-клуба разважалі пра ўзаемадносіны СМІ і чытачоў.

Падсумоўваючы вынікі, усе прысутныя пагадзіліся, што ігнараваць палітычныя тэмы рэгіянальныя СМІ не маюць права, але пры гэтым павінны захоўваць сваю самастойнасць ад уладных і палітычных структураў. Увогуле ж шмат што залежыць ад рэдакцыйнай палітыкі таго ці іншага выдання.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!